30 красавiка 2024, aўторак, 13:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя першыя падрабязнасці пра iPhone 6S

5
Сталі вядомыя першыя падрабязнасці пра iPhone 6S

Смартфон з'явіцца ў 2015 годзе.

За два тыдні да прэзэнтацыі iPhone 6 сталі вядомыя першыя падрабязнасці пра iPhone 6S або iPhone 7, смартфон, які з'явіцца ў 2015 годзе, паведамляе BGR са спасылкай на кітайскія крыніцы. Паводле іх сцвярджэння, TSMC, найбуйнейшы ў свеце кантрактны вытворца чыпаў, пачне масавы выраб мабільных працэсараў Apple A9 у першым квартале 2015 года.

Чакаецца, што новымі працэсарамі будзе абсталяванае будучае пакаленне смартфонаў Apple, піша «Газета.Ru».

Згодна інфармацыі тайваньскага выдання Digitimes, чыпсэт A9 будзе мець памер 16 нанамэтраў, а TSMC давядзецца вырабіць блізу 50 тысяч пласцін за месяц, каб задаволіць прагназаваны попыт.

Вытворчасць плануецца пачаць у другім квартале наступнага года, але, магчыма, гэта адбудзецца раней для своечасовага забеспячэння велізарных заявак ад Apple.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках