30 красавiка 2024, aўторак, 12:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Караблі NАТО вяртаюцца ў Чорнае мора

6
Караблі NАТО вяртаюцца ў Чорнае мора

Як толькі гэтыя караблі прыплывуць у Чорнае мора, выведны карабель ВМС Францыі Dupuy de Lome адправіцца ў зваротны шлях.

Амэрыканскі эсмінец і французскі фрэгат увойдуць 3 верасня ў акваторыю Чорнага мора, паведаміла РІА “Новости” ў аўторак вайскова-дыпламатычная крыніца. Цяпер у чарнаморскай акваторыі знаходзіцца адзін карабель NАТО – выведнае судна ВМС Францыі Dupuy de Lome. Напярэдадні Чорнае мора пакінуў амэрыканскі крэйсэр Vella Gulf, які знаходзіўся з 7 жніўня.

"Адразу два караблі NАТО прыплывуць у Чорнае мора 3 верасня: эсмінец УРО Ross Вайскова-марскіх сіл ЗША і фрэгат Commandant Birot ВМС Францыі (на фота)", - сказаў суразмоўца агенцтва. Як толькі гэтыя караблі прыплывуць у Чорнае мора, выведны карабель ВМС Францыі Dupuy de Lome адправіцца ў зваротны шлях. Гэта адбудзецца 5 верасня.

Як заявіла крыніца, згодна з канвэнцыяй Мантрэ, вайсковыя караблі нечарнаморскіх дзяржаў могуць знаходзіцца ў Чорным моры не больш за 21 дзень. Агульны танаж вайсковых суднаў нечарнаморскіх дзяржаў у Чорным моры не павінен перасягаць 30 тысяч тон.

Групоўка караблёў NАТО ў Чорным моры дасягнула дзевяці адзінак у ліпені сёлета, і гэта стала рэкордным паказчыкам за апошнія дзесяцігоддзі. Тады ў Чорным моры знаходзіліся крэйсэр вайскова-марскіх сіл ЗША Vella Gulf, французскі фрэгат Surcouf, грэцкі карвет Mahitis, два выведныя караблі Францыі і Італіі Dupuy de Lome і выведнік ВМС Італіі Elettra.

Акрамя таго, ля балгарскіх берагоў праводзіліся вучэнні "Брыз-2014", у якіх удзельнічалі караблі Другой сталай мінна-тральнай групы NАТО (SNMCMG2). Флагманам групы з'яўляецца італійскі вартавы карабель ITS Aviere, у яе таксама ўваходзілі італійскі мінны тральшчык ITS Rimini, турэцкі мінны тральшчык TCG Akcay і брытанскі карабель проціміннай абароны HMS Chiddingfold.

Архіўнае фота meretmarine.com

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках