30 красавiка 2024, aўторак, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць прыёмнай маці з Клімавіч распачалі крымінальную справу

4
Супраць прыёмнай маці з Клімавіч распачалі крымінальную справу

Таксама распачатыя справы супраць яе сыноў.

У Клімавічах (Магілёўская вобласць) актывісты сустрэліся са шматдзетнай маці Ірынай Моцнай, у якой улады забіраюць прыёмных дзяцей.

Пра гэта паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе аргкамітэта ў стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя".

Прадстаўнікі аргкамітэта Магілёўскай вобласці Таісія Кабанчук і Магілёва Алег Аксёнаў аказалі маральную падтрымку шматдзетнай маці і склалі план па яе далейшай абароне. Як стала вядома, супраць жанчыны і яе двух сыноў, адзін з якіх з'яўляецца стыпендыятам шматлікіх прэмій і атрымліваў узнагароды з рук старшыні аблвыканкама, распачатая крымінальная справа за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыі. У пятніцу адбудзецца разгляд справы ў дачыненні да аднаго з хлопцаў.

Пры гэтым Ірына Моцная паказала актывістам відэа затрымання яе дзяцей міліцыянтамі ў прысутнасці органаў апекі, дзе бачна, як міліцыянты збіваюць дзяцей, а аднаму з іх разбілі твар.

«А цяпер іх жа і абвінавачваюць», - адзначыў Алег Аксёнаў.

Юрысты працягваюць аказваюць неабходную юрыдычную дапамогу сям'і Моцных.

Нагадаем, некалькі месяцаў таму нечакана для ўсіх быў знойдзены павешаным бацька-выхавальнік дзіцячага дома сямейнага тыпу ў Клімавічах Віктар Моцны. У сям'і Моцных, якая для мясцовай улады доўгі час была ўзорнай, выхоўваліся шасцёра прыёмных дзяцей. Смерць выхавацеля расследуе СК, аднак 12 ліпеня Клімавіцкі райвыканкам наважыў зачыніць дзіцячы дом Моцных і забраць дзяцей з сям'і.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках