30 красавiка 2024, aўторак, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бардаўская восень» пройдзе 25 - 26 кастрычніка

2
«Бардаўская восень» пройдзе 25 - 26 кастрычніка

Фестываль «Бардаўская восень» пачынае прыём заяў на конкурсную праграму.

Музычнае мерапрыемства на працягу апошніх гадоў працягвае спалучаць традыцыі і сучаснасць і адкрываць новыя імёны ў беларускай музыцы. Фестываль з незвычайнай атмасферай і багатай гісторыяй у гэтым годзе пройдзе традыцыйна ў апошнія выходныя кастрычніка ў Бельску, Беластоку і некаторых іншых населеных пунктах Падляшскага рэгіёну Польшчы. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі арганізатары мерапрыемства.

Каб узяць удзел у конкурсе «Бардаўскай восені 2014», трэба адправіць 1-2 песні ў дэма-запісах, фота і сваю кантактную інфармацыю на афіцыйную электронную паштовую скрыню конкурснага адбору vosien2014@gmail.com. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца выключна аўтарскія музычныя творы на беларускай мове на ўласныя вершы, альбо на вершы беларускіх паэтаў, выкананыя ў акустычным фармаце. Першы этап конкурснай праграмы ў гэтым годзе традыцыйна пройдзе ў фармаце адборачнага канцэрта ў Менску, які адбудзецца 14 верасня ў бар-клубе «ДК» (Менск, вуліца Талбухіна 4, 3 паверх). У гэты вечар кожны з заяўленых канкурсантаў прадставіць адзін са сваіх твораў на суд публікі і журы. Паводле вынікаў канцэрту будуць вызначаныя канкурсанты, якія будуць змагацца за перамогу на фестывалі ў Польшчы.

«У мінулым годзе фестываль святкаваў юбілей і з гэтай прычыны конкурс не праводзіўся, - кажа каардынатар фестывалю ў Беларусі, Алесь Кот-Зайцаў, - Але ў гэтым годзе традыцыя вяртаецца і мы, як заўсёды, запрашаем усіх жадаючых узяць удзел у конкурснай праграме фестывалю, якая, безумоўна, з'яўляецца самай важнай падзеяй кожнай «Бардаўскай восені». У сувязі з перапынкам у цэлы год, мы чакаем шмат заявак ад канкурсантаў і спадзяемся, што атрымаецца адкрыць сапраўды цікавых і яркіх маладых беларускіх музыкаў і ў гэтым годзе».

Заяўкі на ўдзел у конкурснай праграме прымаюцца да 12 верасня. У далейшым кожны з канкурсантаў павінен узяць удзел у адборачным канцэрце 14 верасня, паводле вынікаў якога і будуць вызначаныя ўдзельнікі конкурснага канцэрта «Бардаўскай восені 2014» у Бельску Падляшскім. Вызначаць пераможцаў, як і заўсёды, будзе кваліфікаванае журы фестывалю. Але не абыдзецца і без прыемных славутасцяў, адной з якіх стане прыз глядацкіх сімпатый на адборачным канцэрце і запрошаная зорка вечара, якая пакуль трымаецца ў сакрэце.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках