30 красавiка 2024, aўторак, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акадэмія навук: Беларускія кавуны нашмат саладзейшыя за паўднёвыя

47
Акадэмія навук: Беларускія кавуны нашмат саладзейшыя за паўднёвыя

Беларускія кавуны і дыні вельмі салодкія праз доўгі летні светлавы дзень, заяўляюць беларускія навукоўцы.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар РУП "Навукова-практычны цэнтр па земляробству" Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Фёдар Прывалаў, паведамляе карэспандэнт БелТА.

"Дыні і кавуны, вырашчаныя ў Беларусі, нашмат саладзейшыя, бо ў нас дзень доўжыцца да 17 гадзін, а бліжэй да экватара - толькі 12 гадзін. Таму ў нас назапашванне цукру нашмат большае", - падкрэсліў Фёдар Прывалаў.

З ягоных слоў, у Беларусі ёсць гатункі кавуноў і дынь, выведзеныя адмыслова для мясцовых кліматычных умоў. "Іх можна вырошчваць, пастаўляць, напрыклад, у Расею і зарабляць на гэтым. Сёння мы павінны даць расаду на лецішчы, у вёскі", - мяркуе Фёдар Прывалаў.

На яго думку, неабходна пастаянна пашыраць колькасць і якасць культур, якія вырошчваюцца. "У нас у рэспубліцы можна вырошчваць ўсё. Напрыклад, раней у Нясвіжы вырошчвалі вінаград, ананасы, бананы. У цяпліцах гэта ўсё вырошчвалі. Тады на конях было нявыгадна везці прадукцыю з-за мяжы. Можна пачытаць кнігі, колькі раней у Беларусі нарыхтоўвалася прадукцыі. Мы павінны да гэтага прыйсці. Але над гэтым павінна папрацаваць навука", - мяркуе Фёдар Прывалаў.

Нагадаем, на мінулым тыдні Лукашэнка запатрабаваў ад "губернатараў" вырошчваць на Палессі дыні і кавуны.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках