30 красавiка 2024, aўторак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронім краіну ад тэлехунты! (Фота)

25

Адвакат Генры Рэзнік выйшаў на пікет у цэнтры Масквы пасля новага фільма НТВ, «што выкрывае» вядомых музыкаў і грамадскіх дзеячаў, якія крытыкавалі палітыку Расеі ва ўкраінскім пытанні.

Рэзнік правёў пікет на Новінскім бульвары ля помніка Іосіфу Бродскаму. Са слоў адваката, Бродскі паплаціўся за сваю свабоду і сам паўстае адным з яе сімвалаў, піша «Новая газета».

У руках у адваката плакат з надпісам: «Абаронім краіну ад тэлехунты».

«Адвакатам можаш ты не быць, але грамадзянінам быць абавязаны», - сказаў Генры Рэзнік.

На пытанне, чаму адвакат выйшаў на пікет, Рэзнік адказвае, што прычына, з якой ён тут, і так зразумелая.

У Рэзніка цяпер не працуе тэлефон, на ягоную думку, тэлефон яму проста выключылі.

Пад 16:00 паводле маскоўскага часу Рэзнік скончыў пікет. Агулам ягоная акцыя доўжылася прыкладна гадзіну.

У нядзелю 24 жніўня, на тэлеканале НТВ у эфір выйшла праграма з назвай «13 сяброў хунты». У ёй ішла гаворка аб публічных асобах Расеі, якія выказалі незадаволенасць дзеяннямі расейскіх уладаў у дачыненні да Украіны. Раней тэлеканал прэзентаваў сюжэты пра падзеі на Балотнай плошчы ў траўні 2012 года, пасля якіх былі распачатыя крымінальныя справы, а затым вынесеныя рэальныя тэрміны ў дачыненні да апазіцыянераў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках