30 красавiка 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяссмертны: Лукашэнка - актор у спектаклі Пуціна

9
Бяссмертны: Лукашэнка - актор у спектаклі Пуціна

Беларускага дыктатара нельга ўважаць за хаўрусніка Украіны, ён даўно абраў сабе ў гаспадары Маскву.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў «Главкоме» заявіў экс-амбасадар Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Раман Бяссмертны, піша сайт 3republic.org.ua.

Каментуючы сустрэчу Пятра Парашэнкі ў Менску, палітык адзначыў: «На гэты момант Лукашэнка - гэта актор, які грае ролю ў спектаклі прэзідэнта РФ. І хоць гэтая сустрэча дае Лукашэнку маленькі шанец вярнуцца да нейкіх стасункаў са светам, ён усё роўна будзе дзейнічаць так, як яму дазволіць Масква».

Са слоў Бяссмертнага, Лукашэнкам кіруюць ягоныя інтарэсы ўтрымацца ва ўладзе.

«На сённяшні дзень Беларусь можна разглядаць як частку Расеі, а Лукашэнку як не прэзідэнта незалежнай дзяржавы, а зіцстаршыню тэрыторыі, даўно засвоенай асабіста Пуціным», - падкрэсліў палітык.

«З пункту гледжання выніковасці перамоваў і абвастрэння сітуацыі на Усходзе прэзідэнту Украіны ў Менску рабіць няма чаго. Але ехаць туды трэба. Прэзідэнт Парашэнка праводзіць гэты візіт на шкоду сабе, але не на шкоду ўкраінскаму народу. Гэтым крокам ён спрабуе прадэманстраваць нашую пазіцыю, нашую волю. Прэзідэнт Украіны паехаў туды, каб паказаць, што мы можам весці дыялог», - мяркуе палітык.

Аднак, паводле ягоных слоў, Украіна зможа весці дыялог толькі, калі будзе разумець пералік пытанняў да абмеркавання. Бяссмертны мяркуе, што калі спалучыць змест заяў былога дарадцы Пуціна Андрэя Іларыёнава, дыялогу Ангелы Мэркель і Пятра Парашэнкі, ініцыятываў перамоўнай групы Кучмы-Медведчука, то можна атрымаць пералік пытанняў, якія абмяркоўваліся з 1991 года, калі Украіна стала на шлях незалежнасці.

«Паводле стану на 2006-2007 год стала зразумела, што пазіцыя Масквы аб разглядзе Украіны як сваёй тэрыторыі і імкненне ўкраінцаў да еўрапейскага жыцця ўвайшлі ў супярэчнасць. 2005 год упершыню паказаў, што ўкраінскі народ не хоча жыць азіяцкім жыццём, а выбірае заходні вектар. Гэты год стаў паваротам для Масквы з пункту гледжання перспектыў Украіны. Таму ў 2010 годзе была зробленая спроба пачаць працэс вяртання назад, які скончыўся Рэвалюцыяй Годнасці. Улічваючы гэта, нескладана было прагназаваць цяперашнія падзеі на Усходзе», - заявіў Бяссмертны.

Ён нагадаў, упершыню аб такім варыянце развіцця падзей загаварылі яшчэ ў 2007 годзе.

«Ужо тады стала зразумела, што Масква не даруе ўкраінцам паводзінаў 2004 года. Улічваючы гэта, ствараецца ўражанне, што Кіеў і Масква з'яўляюцца галоўнымі суб'ектамі перамоўнага працэсу, але гэта не так. У гэтым працэсе суб'ектамі з'яўляюцца Масква, Вашынгтон і ЕЗ. Таму да моманту, пакуль ўдзельнікамі перамоваў не стануць рэальныя суб'екты, даць адказ на пытанне, што будзе адбывацца ва Украіне, немагчыма», - падкрэсліў Бяссмертны.

Палітык упэўнены, цяперашнія перамовы ў Менску трэба разглядаць як перадумову да прэлюдыі, гэта ёсць пачатак падрыхтоўкі да магчымага дыялогу для развязання сітуацыі ва Украіне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках