30 красавiка 2024, aўторак, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль і ХАМАС дамовіліся аб замірэнні на месяц

Ізраіль і ХАМАС дамовіліся аб замірэнні на месяц

Палестынская дэлегацыя дала сваю згоду на спыненне агню ў Сектары Газа тэрмінам на месяц.

Такі адказ яны далі на прапанову егіпецкіх пасярэднікаў, паведамляе тэлеканал Sky News Arabia.

Чакаецца, што прэзідэнт Палестыны Махмуд Абас афіцыйна абвесціць пра гэта а 19:00 паводле мясцовага часу. Ісламскі рух ХАМАС ужо заявіў пра гатоўнасць прыняць умовы замірэння. «Новае спыненне агню стане вынікам стойкасці палестынскага народа», - прыводзіць ІТАР-ТАСС словы лідэра руху ў Газе Ісмаіла Ханіі.

Ізраільская аперацыя «Рубеж абароны» ў сектары Газа пачалася 8 ліпеня. З тых часоў рабіліся розныя спробы спыніць узаемныя атакі, аднак яны былі беспаспяховыя, піша РБК.

21 жніўня перамовы паміж бакамі былі перапыненыя праз абстрэл палестынцамі Ізраіля. Як паведамілі ў ізраільскім вайсковым ведамстве, палестынскія радыкалы выпусцілі блізу 500 ракет па тэрыторыі Ізраіля з моманту спынення перамоў. У той жа час, палестынскі бок паведамляе аб 65 загінулых за апошнія дні ў выніку авіяўдараў ВПС Ізраіля.

Раней, у выніку чарговага ракетнага ўдару па сектары Газа загінулі пяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Згодна з паведамленнямі прадстаўнікоў палестынскіх медустаноў, з моманту пачатку абстрэлаў былі забітыя больш за 2 тысячы чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках