30 красавiка 2024, aўторак, 13:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Молатаў з Рыбэнтропам таксама парукаўся

20
Жырыноўскі: Молатаў з Рыбэнтропам таксама парукаўся

Старшыня ЛДПР уважае поціск рукі прэзідэнтаў Украіны і Расеі чыстай фармальнасцю.

Лідэр Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расеі Уладзімір Жырыноўскі ўхваліў руканне прэзідэнтаў РФ Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, удакладніўшы, што гэтага патрабуе пратакол. Пра гэта ён паведаміў Рускай службе навін.

«Гэта цырыманіял. Вядома, трэба паціснуць рукі. Парукаўся ж Молатаў з Рыбэнтропам, хоць ведаў, што праз два гады пачнецца вайна. План Барбароса яшчэ не падпісаны, але рукі трэба ціснуць», - сказаў ён.

Прэзідэнты Украіны і Расеі Пётр Парашэнка і Уладзімір Пуцін абмяняліся прывітаннямі перад пачаткам перамоваў у Менску. Кіраўнікі дзяржаў паціснулі адзін аднаму рукі падчас цырымоніі фатаграфавання, якая адбылася ў Палацы незалежнасці.

Характэрна, што пры руканні з Пуціным Парашэнка рэзка змяніўся ў твары. Да гэтага прэзідэнт Украіны ўсміхаўся ў адрас Кэтрын Эштан. Але пры павароце да Пуціна Парашэнка ўсміхацца перастаў.

Нагадаем, сёння ў Менску пачалася сустрэча ў фармаце Украіна - ЕЗ - Еўразійская тройка. У ёй бяруць удзел прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка, Расеі Уладзімір Пуцін, Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Казахстана Нурсултан Назарбаеў, а таксама прадстаўнікі Еўракамісіі: высокая прадстаўніца ЕЗ у пытаннях бяспекі і замежнай палітыкі Кэтрын Эштан, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі - камісар у пытаннях энергетыкі Гюнтэр Этынгэр і камісар у пытаннях гандлю Карл дэ Гюхт.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках