30 красавiка 2024, aўторак, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дольнікі: За чатыры гады квадратны метр падаражэў у 3 разы

14

Праблемныя пытанні ў будаўніцтве ў Менску так і не развязаныя, пра што сведчыць новая хваля відэазваротаў дольнікаў.

Уласнае пасланне прэзідэнту Беларусі размясцілі сёння на YouTube грамадзяне, якія будуюць кватэры ў жылым доме №14 на вуліцы Камайскай у Лябяжым (№11 паводле генплану). Узвядзенне іх гмаху пачалося ў 2010 годзе і расцягнулася ўжо на 49 месяцаў (пры нарматыўным тэрміне ў 15 месяцаў). Цяпер гмах выглядае гатовым, але ключы людзі дагэтуль не атрымалі. Тое, што адбываецца яны спісваюць выключна на некампетэнтнасць або безгаспадарчасць адміністрацыі і УКБ Цэнтральнага раёна, піша onliner.by.

«УКБ праінфармаваў дольнікаў і вышэйстаячыя арганізацыі аб тым, што дом здадзены 15 траўня 2014 года. Аднак дагэтуль аб'ект не толькі не перададзены дольнікам, але нават няма пастановы адміністрацыі Цэнтральнага раёна аб уводзе дома ў эксплуатацыю, - гаворыцца ў відэазвароце. - Без гэтай пастановы няма магчымасці перадаць дом на баланс ЖРЭА, заключыць дамовы з ЖЭСам, Менскводаканалам і іншымі арганізацыямі. На неаднаразовых сходах у УКБ і адміністрацыі Цэнтральнага раёна нам не могуць адказаць, калі аддадуць ключы, калі мы можам засяліцца. Хоць абавязанні з боку дольнікаў, у тым і абавязанні фінансавання, выкананыя цалкам».

Аўтары звароту падкрэсліваюць: за час будаўніцтва кошт квадратнага метра вырас больш чым у 3,2 разы. У верасні 2010 года кошт складаў 2 910 000 рублёў, а ў ліпені 2014-га – 9 413 837 рублёў. За апошні месяц будаўніцтва кошт метра вырас прыкладна на 1 мільён рублёў, у той час як будаўнічая гатоўнасць павялічылася толькі на 5%, сцвярджаюць дольнікі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках