3 траўня 2024, Пятніца, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два маскоўскія «Макдональдсы» закрылі на 90 дзён

10
Два маскоўскія «Макдональдсы» закрылі на 90 дзён

Рэстарацыі хуткага харчавання «Макдоналдс» на Манежнай плошчы і праспекце Міру ў Маскве будуць закрытыя амаль на тры месяцы.

Адпаведную пастанову сёння прыняў суд. Раней Расспажыўнагляд загадаў прыпыніць працу рэстарацый, спаслаўшыся на нездавальняльныя вынікі санітарных праверак, піша РІА «Новости».

«Ва ўстанове не быў арганізаваны тэхналагічны працэс, гэта значыць у адным памяшканні побач знаходзілася ракавіна, дзе мыюць гародніну і інвентар, і стол, на якім рэжуць прадукты», - гаворыцца ў прадстаўленай Цвярскому суду заяве Расспажыўнагляда.

У жніўні былі закрытыя некалькі рэстарацый сеткі «Макдоналдс» у Маскве, а таксама яшчэ дзве ў Казані і Екацярынбургу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках