3 траўня 2024, Пятніца, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт ежы з Беларусі ўпаў на 4%, імпарт вырас на 14%

3
Экспарт ежы з Беларусі ўпаў на 4%, імпарт вырас на 14%

Беларусь у студзені-чэрвені 2014 знізіла экспарт харчовых тавараў на 4,4% у параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года.

Ён упаў да 2125,7 млн даляраў, у той жа час павялічыўся імпарт на 13,9% да 1469,6 млн даляраў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, піша АФН.

Дадатнае сальда ў гэтай групе ў студзені-чэрвені 2014 знізілася да 656,1 млн даляраў з 933,5 млн даляраў у студзені-чэрвені 2013 года. Дзель харчовых тавараў у агульным аб'ёме экспарту знізілася да 11,3% з 11,7% у студзені-чэрвені 2013 года, дзель імпарту павялічылася да 7,5% з 6,2%.

Зменшыліся коштавыя сумы экспарту свініны (на 62,9 млн даляраў), каўбас і аналагічных прадуктаў з мяса (на 47.5 млн даляраў), ялавічыны (на 37,9 млн даляраў), цукру (на 34,8 млн даляраў), гатовых або кансерваваных прадуктаў з мяса (на 30,2 млн даляраў).

Павялічыліся коштавыя сумы імпарту яблыкаў (на 51,8 млн даляраў), абрыкосаў, вішні, чарэшні, персікаў (на 29,2 млн даляраў), таматаў (на 24 млн даляраў), свежай трускаўкі і суніцы (на 14,6 млн даляраў), рыбы свежай або астуджанай (на 13,7 млн даляраў), шампіньёнаў (на 10,2 млн даляраў), сыроў (на 9,1 млн даляраў).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках