3 траўня 2024, Пятніца, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС не ведае пра снайпершу з Барысава, якую забілі ў Данбасе

32
МЗС не ведае пра снайпершу з Барысава, якую забілі ў Данбасе

У МЗС не хочуць каментаваць тэму смерці беларускай грамадзянкі ў Данбасе.

Якім чынам целы загінулых у вайсковых канфліктах дастаўляюцца ў Беларусь «Радыё Свабода» паведаміў прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, які сам раней выконваў консульскія функцыі.

Тэму беларускай грамадзянкі Наталлі Красоўскай, якая ваявала на баку сепаратыстаў «ДНР» і нібыта днямі была забітая ў баі, начальнік Управы інфармацыі МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык закранаць адмовіўся. Але патлумачыў, што ёсць агульныя правілы, пацверджаныя Консульскай канвенцыяй паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай:

«Калі на тэрыторыі Украіны памёр або загінуў грамадзянін Рэспублікі Беларусь, нягледзячы на тое, пры якіх абставінах ён загінуў, кім ён з'яўляўся, афіцыйныя органы гэтай краіны павінны паведаміць пра гэта беларускай амбасадзе. Пасля таго, як ад афіцыйнага ўпаўнаважанага органа беларускі бок атрымлівае паведамленне, мы робім адпаведныя захады для таго, каб цела гэтага грамадзяніна было дастаўлена на радзіму. Мы наладжваем кантакты з роднымі і надаем ім адпаведную дапамогу.

Калі да нас звяртаюцца сваякі грамадзяніна, які памёр або які загінуў у замежнай краіне, мы адпаведным чынам правяраем гэтую інфармацыю праз афіцыйныя органы гэтай краіны. Гэта, паўтаруся, агульнае правіла, якое выконваецца ва ўсіх выпадках, пры ўсялякіх абставінах смерці грамадзяніна Беларусі».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках