3 траўня 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы разбурылі міф аб карысці сняданку

23
Навукоўцы разбурылі міф аб карысці сняданку

Брытанскія навукоўцы скончылі экспэрымент аб вывучэнні чалавечага метабалізму.

Высветлілася, што сняданак ніяк не ўплывае на стан чалавека цягам дня, на яго актыўнасць і на жаданне есці цягам дня, піша podolsk50.ru.

Раней меркавалася, што чалавеку патрэбны сытны сняданак, каб адчуваць сябе бадзёра цягам дня, а таксама раўнамерна размяркоўваць наступныя прыёмы ежы. Падчас экспэрыментаў высветлілася, што сняданак уплывае на актыўнасць чалавека, але не на ягоны метабалізм. Калі сытна паснедаць раніцай, то гэта ніяк не паўплывае на ахвоту есці цягам дня. Многія дыетолагі распрацоўваюць свае праграмы для пахудзення, грунтуючыся на прынцыпе, што сняданак самы галоўны прыём ежы цягам дня.

Калі чалавек худнее, то на ягоную вагу ніяк не ўплывае тое, ці снедаў ён ці не. Метабалізм працуе цалкам паводле іншых параметраў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках