3 траўня 2024, Пятніца, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На вуліцах Віцебска з'явіліся ўнікальныя «зебры»

16
На вуліцах Віцебска з'явіліся ўнікальныя «зебры»

У Віцебску некалькі пешаходных пераходаў маюць абрысы сапраўднай зебры.

ДАІ вобласці наважыла да традыцыйных палосак на асфальце дадаць контур жывёлы, каб яшчэ ярчэй пазначыць месца перасячэння праезнай часткі пешаходамі. Адцінкі для незвычайнай эксперыментальнай разметкі выбраныя на вуліцы Праўды побач з гімназіяй №3 і СШ №28.

Як паведамляе БелТА, мяркуецца нанесці каля дзесяці такіх малюнкаў да канца тыдня на адцінках цэнтральных дарог горада, дзе назіраецца вялікая колькасць дзяцей і высокая інтэнсіўнасць руху транспарту. Такім чынам у ДАІ спадзяюцца прыцягнуць увагу дзяцей да выканання правілаў паводзінаў на дарозе. Дарэчы, галава жывёлы павернутая налева, паказваючы, куды трэба глядзець спачатку, пераходзячы праезную частку.

Ідэю такой разметкі прапанавалі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ, пасля чаго быў выраблены металічны трафарэт памерам прыкладна 2,5 м х 2 м. З яго дапамогай контур жывёлы наносіцца звычайнай дарожнай эмаллю паверсе традыцыйных палос пешаходнага пераходу, заканчваючы малюнак зебры.

Калі экспэрыментальная дарожная разметка дасць станоўчы прафілактычны эфект, аналагічныя выявы з'явяцца і на іншых дзялянках транспартных артэрый Віцебска.

Фота: БелТА

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках