3 траўня 2024, Пятніца, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеканала краін Балтыі на расейскай мове не будзе

8
Тэлеканала краін Балтыі на расейскай мове не будзе

Ад ідэі стварэння супольнага тэлеканала краін Балтыі на расейскай мове пакуль адмовіліся, аднак восенню павінна пачаць выходзіць паўгадзінная праграма навін.

Пра гэта паведаміў намеснік гендырэктара Літоўскага радыё і ТВ (LRT) Рымвідас Палецкіс.

Такую праграму плануецца выпускаць у Празе, за яе стварэнне будзе адказваць Радыё "Свабодная Эўропа", якое месціцца ў сталіцы Чэхіі і фінансуецца Кангрэсам ЗША, інфармаваў BNS Палецкіс, піша ru.delfi.lt.

"Гэта будзе праект тэленавін на расейскай мове, які бліжэйшым часам - у канцы жніўня, магчыма, у верасні, павінен з'явіцца ў эфіры ўсіх трох краін. Мы абавязаліся знайсці месца для гэтых штодзённых навін. Магчымы нейкі “зачын” для нашага рэпартажу з Літвы, эстонцаў - з Эстоніі, а таксама латышоў - з Латвіі. Усё гэта можна будзе глядзець ва ўсіх трох краінах, у эфіры нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі", - сказаў ён.

Першыя пілотныя праграмы павінны паступіць на LRT ужо на гэтым тыдні.

Са слоў Палецкіса, у Празе будзе знаходзіцца толькі "цэх вытворчасці" праграмы - Радыё "Свабодная Эўропа" плануе абзавесціся сваімі тэлекарэспандэнтам не толькі ў краінах Балтыі, але і ў Расеі, Украіне, у стварэнні праграмы навін таксама будуць удзельнічаць і навінавыя службы нацыянальных тэлерадыёвяшчальных кампаній.

Ён сказаў, што латышы паспяшаліся прапанаваць стварэнне тэлеканала трох краін Балтыі на расейскай мове, не правёўшы адпаведных работ.

"Пачуўшы аб гэтай ідэі, эстонцы першыя заявілі, што не будуць удзельнічаць у такім праекце - калі і будуць удзельнічаць, то толькі ўнутры краіны, у плане стварэння свайго расейскамоўнага канала. (...). Таму, адпаведна, развальваецца ўся гэтая ідэя, прапанаваная латышамі, высветліліся і зусім розныя сітуацыі з расейскамоўнымі", - сказаў Палецкіс.

Паводле ягоных слоў, LRT таксама робіць захады для пашырэння магчымасцяў для расейскамоўных жыхароў Літвы атрымліваць альтэрнатыўную інфармацыю на расейскай мове: пачаўся паказ падрыхтаваных украінскімі журналістамі рэпартажаў на канале "Культура" LRT і на інтэрнэт-сайце, рыхтуюцца рэпартажы з рэгіёнаў Літвы, у якіх пражываюць нацыянальныя меншасці.

Ідэя стварэння супольнага канала на расейскай мове з'явілася ў красавіку гэтага года - у процівагу трансляваным у Літве расейскім каналам, якія фінансуе Масква.

Літва і Латвія ў мінулым і ў гэтым гадах уводзілі абмежаванні на паказ некаторых праграм, што фінансуюцца Расеяй на каналах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках