3 траўня 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Літва будзе дамагацца вайсковай дапамогі Украіне ад ЕЗ

10
Лінас Лінкявічус: Літва будзе дамагацца вайсковай дапамогі Украіне ад ЕЗ

Еўрапейскаму Звязу ды іншым міжнародным арганізацыям варта разгледзець пытанне аб вайсковай дапамозе Украіны.

Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, піша ru.DELFI.lt.

"Нам варта было б, на наш погляд, разгледзець пытанне аб ўсялякай дапамозе ўкраінцам, бо той крызіс, які яны перажываюць - ён і эканамічны, і вайсковы, і палітычны, таму там дзе гэта магчыма, мы павінны дапамагчы. Што можам, мы робім і на нацыянальным узроўні, але трэба дамаўляцца, каб і міжнародныя арганізацыі больш актыўна праяўлялі сябе ў гэтым накірунку", - сказаў міністр журналістам у Сэйме Літвы.

Камітэты літоўскага парламента замежных спраў і еўрапейскіх спраў абмяркоўвалі пазіцыю Літвы на для будучага ў выходныя пасяджэння Рады ЕЗ. "Нашая пазіцыя выразная і паслядоўная. Мы будзем дамагацца, каб калегі таксама прынцыпова і выразна ацэньвалі тую сітуацыю, якая цяпер мае месца ва Украіне. Апошнія падзеі неслі і элементы агрэсіі. Мы гаворым аб так званым гуманітарным канвоі, які быў даволі дзіўным, не ўзгодненым ні з украінскімі ўладамі, ні з Чырвоным Крыжам, парушаў міжнародныя нормы. Мы ў пятніцу ініцыявалі пасяджэнне Рады Бяспекі ААН у гэтым пытанні. Цяпер перад самымі падзеямі ў Менску мелі месца і іншыя факты, што выклікаюць неспакой - гэта прарыў бранятэхнікі, ўварванне парашутыстаў", - сказаў Лінас Лінкявічус.

"Я мяркую, што нашая мэта ва ўсіх дыскусіях - даць прынцыповую ацэнку сітуацыі і распачаць далейшыя дзеянні, далейшы ўзгоднены дакладны ціск", - дадаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках