3 траўня 2024, Пятніца, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У гэтай краіне можна добрасумленна працаваць, а потым цябе выкінуць на вуліцу» (Відэа)

52

Праз указу Лукашэнкі сям'ю менчукоў заўтра выселяць на вуліцу.

Мянчук Станіслаў Кузняцоў запісаў відэазварот з расповедам пра тое, што 28 жніўня ягоную сям'ю выселяць з дома. Як вынікае са звароту, які быў перададзены ў рэдакцыю charter97.org, яго маці Раіса Каташевіч, супрацоўніца ЖРЭА №2 Фрунзенскага раёна, атрымала афіцыйную прапанову ад камунальнай службаў Менска аб добраахвотным высяленні з кватэры без надавання іншага жылога памяшкання на падставе пастановы Вярхоўнага суда ў сувязі з Указам №565 «Аб некаторых мерах рэгулявання жыллёвых стасункаў», згодна з якім устанаўліваецца пералік катэгорый работнікаў, якім могуць быць выдадзеныя службовыя жылыя памяшканнi дзяржаўнага жыллёвага фонду. На падставе пастановы суда Фрунзенскага раёна сям'я таксама была знятая з рэгістрацыйнага ўліку і пазбаўленая чаргі на жыллё.

«28 жніўня ў 15:00 мяне і маю сям'ю высяляюць у нікуды. Гэткую пастанову прыняў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. Сітуацыя пагаршаецца яшчэ тым, што суд пазбавіў даху над галавой таксама і маю сястру 2000-га года нараджэння. Суд праявіў хутчэй выбіральнасць, чым справядлівасць, так як кіраваўся толькі Указам №565. Гэтае жылое памяшканне службовым не з'яўляецца, бо ні ў матэрыялах справы, ні ў архівах горада няма пастановы аб залічэнні гэтага жылога памяшкання ў разрад службовых. Мая мама адпрацавала ў сістэме ЖРЭА Фрунзенскага раёна 12 гадоў, а ў гэтым жылым памяшканні прапісанае і пражывае непаўналетняе дзіця.

Не прынялі да ўвагі таксама і тое, што гэты ўказ распаўсюджваецца толькі на тыя стасункі, якія ўзніклі пасля яго прыняцця. Мы засяліліся ў 2004 годзе, а ўказ быў падпісаны ў 2005-м. На момант засялення асноўны кватэраздымшчык адпрацаваў у сістэме ЖРЭА Фрунзенскага раёна 14 гадоў, а значыць, аўтаматычна набыў права не быць выселеным з гэтага жылога памяшкання. Здымаючы нас з рэгістрацыйнага ўліку, нас пазбаўляюць чаргі на жыллё, у якой мы стаім з 1990 года. У якую школу пойдзе мая сястра без рэгістрацыйнага ўліку? У якой паліклініцы мы зможам абслугоўвацца? Па якім адрасе будзе рабіцца прызыў ва Узброеныя сілы РБ? Суд не адказаў на гэтыя пытанні.

Суддзя Святлана Місуна абмежавалася адгаворкаю: «Гэтыя пытанні не да суду». Але ж прымаючы пастанову, суд абавязаны аргументавана іх тлумачыць. Нас выпісалі ў нікуды і знялі з рэгістрацыйнага ўліку - гэта ніяк не суадносіцца з сацыяльнай палітыкай дзяржавы. Ганьба ляжыць не толькі на ЖРЭА №2 горада Менска і на судзе, але і на пракуратуры, якая не ўнесла пратэст у гэтай справе, не абараніла нашы канстытуцыйныя правы.

Вельмі страшна, што ў нашай краіне можна сумленна жыць і працаваць, а ў адзін цудоўны дзень цябе і тваю сям'ю высяляюць на вуліцу. І твае правы ніхто не абараняе, ніхто цябе не слухае. Я вельмі спадзяюся, што гэтая гісторыя ні з кім не паўторыцца», - кажа мянчук.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках