3 траўня 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жартоўны агляд iPhone 6 б'е рэкорды на YouTube

1

Карыстальнік відэахостынгу YouTube апублікаваў на сваім канале жартоўны агляд новага смартфона Apple iPhone 6.

Чуткі аб навінцы з'яўляюцца практычна штодня. Паколькі iPhone 6 яшчэ не быў прэзентаваны, аўтар відэа вырашыў замяніць смартфон звычайнай сасіскай. У роліку удзельнік камедыйнай групы The Second City Network Джоуі Ромэйні старанна параўноўвае вонкавы выгляд і габарыты навінкі «з iPhone 5s», адзначаючы, што новая прылада ашаламляльна адрозніваецца ад папярэдніка не толькі формай, але і матэрыяламі, піша NEWSru.com.

Затым пры дапамозе нажа Ромэйні вывучае начынне смартфона і нават знаходзіць сярод кавалкаў сасіскі найноўшы працэсар. У канцы роліка ён таксама дэманструе спецыяльны чахол для новага смартфона Apple. Гэтым чахлом чакана аказваецца булачка для хот-дога.

За дзень пасля публікацыі ролік сабраў блізу 250 тысяч праглядаў. Большасць каментатараў ацаніла пародыю станоўча, а многія з іх адзначылі, што з задавальненнем купяць такі смартфон.

Нагадаем, што прэзентацыя iPhone 6 можа адбыцца 9 верасня, а старт продажаў, паводле некаторых звестак, намечаны на 16 верасня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках