3 траўня 2024, Пятніца, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху заявіў пра перамогу над рухам ХАМАС

12
Нетаньяху заявіў пра перамогу над рухам ХАМАС

Прэм'ер-міністр Ізраіля заявіў на прэс-канферэнцыі пра перамогу ў 50-дзённым канфлікце ў Газе.

Са слоў Біньяміна Нетаньяху, палестынскаму руху ХАМАС была нанесеная значная шкода, і ён цяпер знаходзіцца ў палітычнай ізаляцыі. Ізраіль змог знішчыць сотні пазіцый тэрарыстаў, а таксама тысячы іх ракет, паведамляе BBC.

Прэм'ер-міністр Ізраіля таксама адзначыў, што наземная вайсковая аперацыя прывяла да доўгачасовай дэмілітарызацыі Газы.

Карэспандэнты, якія працуюць у зоне канфлікту, мяркуюць, што заявы Нетаньяху могуць быць адказам на крытыку дзеянняў улады праз тое, што абвешчанае перамір'е не прывяло да канчатковага выцяснення ХАМАС.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках