1 траўня 2024, Серада, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кастрычніку менчукі атрымаюць «пацяжэлыя» рахункі

6
У кастрычніку менчукі атрымаюць «пацяжэлыя» рахункі

З 1 верасня на 9,8% павялічацца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі.

Плаціць больш будзем за тэхнічнае абслугоўванне, халоднае водазабеспячэнне, водаадвядзенне (каналізацыю), карыстанне ліфтам, газа-, электра- і цеплазабеспячэнне. Кошт менавіта гэтых паслуг, згодна з указам прэзідэнта ад 5 снежня 2013 года №550, павінен індэксавацца адзін раз на квартал прапарцыйна росту даходаў насельніцтва, паведамляе «Минск-Новости». Насупраць радкіа «Тэхабслугоўванне» у рахунках замест 610,8 рубля за квадратны мэтар агульнай плошчы ўбачым 670,6. Вада-каналізацыя каштавацьме ўжо ў 1844,2 рубля за кубамэтар замест 1679,7. За карыстанне ліфтам давядзецца плаціць 2626,7 рубля на месяц, а не 2392,3, як цяпер.

Індэксацыя тарыфаў робіцца ў разліку на сям'ю з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, пры ўмове нарматыўнага спажывання жыллёва-камунальных паслуг, то бок вады, газу, электраэнэргіі. Спецыялісты палічылі, што такая сям'я за вераснёвую камуналку заплаціць на 34,9 тысяч рублёў больш, чым за папярэдні месяц. Пры гэтым ільвіную долю гэтай набаўкі - 28,2 тысяч рублёў - складзе новы кошт газа-, электра-і цеплазабеспячэння. Індэксацыя гэтых паслуг знаходзіцца ў кампетэнцыі Савета міністраў Рэспублікі Беларусь.

- Згодна з указам №550, Менгарвыканкам і яго структурныя падраздзяленні штоквартальна індэксуюць толькі тарыфы на паслугі тэхабслугоўвання жылых дамоў, халоднага водазабеспячэння, водаадвядзення, карыстання ліфтам, - удакладніла намесніца генэральнага дырэктара ў пытаннях эканомікі ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Юлія Сагайдак. - У іншых рэгіёнах краіны індэксуюць яшчэ і тарыф на паслугі вывазу, абясшкоджвання і перапрацоўкі цвёрдых камунальных адкідаў (ЦКА). Але ў сувязі з тым, што жыхары сталіцы цалкам кампэнсуюць выдаткі на іх выкананне, адпаведныя лічбы ў рахунках пакуль застануцца нязменныя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках