1 траўня 2024, Серада, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэл дэ Гюхт: Тэкст пагаднення паміж Украінай і ЕЗ змене не падлягае

3

Ні Украіна, ні ЕЗ не пагодзяцца з патрабаваннямі Расеі.

Пра гэта заявіў еўрапейскі камісар у пытаннях гандлю Карэл дэ Гюхт познім вечарам у сераду ў Брусэлі пасля вяртання з перамоваў у фармаце Украіна-ЕЗ-Еўразійская тройка 26 жніўня, паведамляе УНІАН.

"Я сказаў вельмі выразна, што тэкст пагаднення ў частцы глыбокай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю не зменіцца. Дамова з'яўляецца такой, якой яна ёсць", - заявіў ён.

У той жа час дэ Гюхт адзначыў, што ёсць "пэўная ступень гнуткасці ў рэалізацыі рэгулятыўнай часткі пагаднення (дадаткі з тэхнічных бар'ераў у гандлі і харчовай прадукцыі, пытанні аховы здароўя)".

"Іх мы гатовыя абмеркаваць. Такія магчымасці былі таксама пацверджаныя ўкраінскай стараной у кантэксце сустрэчы ў Маскве (13 жніўня), у Кіеве (22 жніўня) і ў Менску", - падкрэсліў еўракамісар.

Нагадаем, раней міністр эканамічнага развіцця Расеі Аляксей Улюкаев заявіў, што РФ спадзяецца змяніць тэкст пагаднення аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках