1 траўня 2024, Серада, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кожны сёмы беларус некамфортна адчувае сябе на працы

23
Кожны сёмы беларус некамфортна адчувае сябе на працы

Даследчы цэнтр HeadHunter Беларусь правёў апытанне сярод 1196 чалавек і высветліў, што кожны сёмы беларус не адчувае сабе камфортна на працоўным месцы.

«Асноўная прычына дыскамфорту - занадта высокая або, наадварот, занадта нізкая тэмпература ў офісе. Другая паводле распаўсюджанасці прычына - вялікая колькасць людзей, якія працуюць у адным памяшканні. Апошнім часам вялікую папулярнасць набываюць офісы фармату open space. І, не гледзячы на тое, што такое планаванне працоўнай прасторы мае шэраг пераваг, людзі не заўсёды адчуваюць сябе ўтульна. У такіх офісах, як правіла, больш шумна, асабліва калі спецыялісты вымушаныя ўвесь час камунікаваць з кліентамі і партнёрамі, весці тэлефонныя перамовы. Занадта маленькія офісы, непрывабны інтэр'ер і нязручная мэбля таксама не спрыяе працаздольнасці супрацоўнікаў», - каментуе Святлана Шапарова, дырэктарка HeadHunter Беларусь.

Паводле вынікаў апытання цалкам задаволеная сваім рабочым месцам толькі чвэрць беларусаў. Для таго каб стварыць спрыяльную атмасферу, многія супрацоўнікі абсталёўваюць сваю працоўную прастору асабістымі рэчамі, бо гэта падымае настрой і спрыяльна адбіваюцца на прадуктыўнасці працы, піша БелаПАН.

У той жа час, 23% рэспандэнтаў мяркуюць, што староннія рэчы толькі адцягваюць ад працоўнага працэсу, а ў некаторых кампаніях наогул не прынята захоўваць усё, што не тычыцца працы.

Найбольш часта супрацоўнікаў на сваім працоўным месцы размяшчае сувеніры і статуэткі (32%), кветкі (27%), а таксама фатаграфіі блізкіх і сяброў, альбо ж плакаты і постэры (16%).

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках