1 траўня 2024, Серада, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На фестывалі «Рок па вакацыях» выступіць гурт Н.О.М.

1
На фестывалі «Рок па вакацыях» выступіць гурт Н.О.М.

Штогадовы фестываль «Рок па вакацыях» пройдзе 19 верасня ў клубе Re: Public.

Канцэрт будзе складацца з двух частак: у першым аддзяленні выступяць гурты Drum Extasy, Nizkiz, The UNB, Pomidor/Off і «Крама», а ў другім адбудзецца сольны канцэрт піцерскага гурта Н.О.М.

Пра гэта charter97.org паведамілі арганізатары фестывалю.

Фестываль «Рок па вакацыях» - знакавае мерапрыемства для сучаснай беларускай культуры. У пачатку 90-х у маладой беларускай рок-супольнасці ўзнікла ідэя зладзіць для школьнікаў і студэнтаў свята нефармальных стасункаў пасля летняга адпачынку і паказаць гатовасць музыкаў да новага канцэртнага сезону, піша ultra-music.com.

Першы фэст адбыўся 1 верасня 1993 года і да 1998 года праходзіў штогод. Пасля наступіла працяглая паўза. З новымі арганізатарамі «Рок па вакацыях» адрадзіўся ў 2008 годзе і зноў праходзіць штогод.

Фота: Pushka Photo

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках