2 траўня 2024, Чацвер, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі аператар «Авіячартэр ДВ» спыніў працу

3
Расейскі аператар «Авіячартэр ДВ» спыніў працу

Далёкаўсходні тураператар «Авіячартэр-ДВ» паведаміў аб прыпыненні дзейнасці праз немагчымасць выконваць свае абавязанні перад турыстамі.

Пра гэта гаворыцца на сайце кампаніі, перадае BBC.

Тураператар займаўся пералётамі на выспы Гуам і Сайпан у Ціхім акіяне.

Адказнасць авіяброкера была застрахаваная на 30 мільёнаў рублёў у страхавой кампаніі «Узыходжанне», ліцэнзію ў якой на мінулым тыдні адклікаў Цэнтрабанк.

Раней аб адмове выконваць рэйсы тураператара праз пазыкі заявіла кампанія «Арэнбургскія авіялініі», піша ІТАР-ТАСС.

«Авіячартэр-ДВ» падала на перавозніка ў суд. Дзякуючы ўмяшанню Расавіяцыі «Арэнбургскія авіялініі» пагадзіліся вывезці кліентаў тураператара з выспаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках