2 траўня 2024, Чацвер, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі перад самітам ЕЗ пачаставаў журналістаў польскімі яблыкамі

1
Сікорскі перад самітам ЕЗ пачаставаў журналістаў польскімі яблыкамі

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі перад нефармальным самітам кіраўнікоў МЗС ЕЗ, дзе будзе абмяркоўвацца ўкраінскае пытанне, пачаставаў журналістаў польскімі яблыкамі.

Перад пачаткам сустрэчы міністр наважыў пагутарыць з журналістамі, якім прынёс кошык польскіх яблыкаў. Раздаючы садавіну, Сікорскі заявіў, што гэта «тыя самыя яблыкі, якія прэзідэнт Пуцін разглядае як атручаныя», паведамляе РІА «Новости».

«Ешце іх, каб паказаць, як вы ставіцеся да пастаноў расейскага кіраўніцтва», - прапанаваў Сікорскі.

Усе яблыкі з прынесенага кошыка журналісты разабралі.

Польскія яблыкі патрапілі пад забарону ў пачатку жніўня, калі ўлады РФ прынялі пастанову абмежаваць пастаўкі некаторых харчовых тавараў з Еўразвяза і іншых дзяржаў. Заўважым, што ў Польшчы з гумарам паставіліся да санкцый, прапанаваўшы адказаць на іх акцыяй пад назвай Jedz Jablka NaZlosc Putinowi («Ешце яблыкі на злосць Пуціну»).

Карыстальнікі сацыяльных сетак публікавалі свае фатаграфіі з яблыкамі ці яблычным сідрам, заклікаючы такім чынам выказаць пратэст супраць расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна і падтрымаць сельскую гаспадарку Польшчы. У акцыі нават паўдзельнічаў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках