2 траўня 2024, Чацвер, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы вылічылі пуцінскага персанажа ў «Дабранач, малыя!»

17

У сацсетках з'явіліся фотажабы на новага персанажа «Дабранач, малыя!», якога прыдумаў прэзідэнт РФ.

Пасля таго, як прадзюсар перадачы «Дабранач, малыя!» Аляксандр Мітрашэнка распавёў пра тое, што ў гонар 50-гадовага юбілею перадачы ў ёй з'явіцца новы герой, аўтарам якога з’яўляецца сам прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, расейцы ў сацыяльных сетках адразу ж узяліся абмяркоўваць новага героя дзіцячай перадачы.

Інтэрнэт-карыстальнікі прадказваюць з'яўленне ў дзіцячай перадачы Ігара Гіркіна, былога міністра абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі - прама з лясоў Данбаса, піша obozrevatel.com.

Карыстальнікі Твітэру публікуюць калажы са Стралковым, які ў гэтым месяцы нечакана склаў з сябе паўнамоцтвы і практычна знік з інфармацыйнага поля, паведамляе NewsRu.

Маюцца, зрэшты, і іншыя кандыдатуры.

Адна з кандыдатур - «Ватнічак», або маленькі ватнік. Мем «ватнік» выкарыстоўваецца ў інтэрнэце для абазначэння расейскіх «ура-патрыётаў».

Нагадаем, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыдумаў новага героя для дзіцячай тэлепраграмы «Дабранач, малыя!». Персанаж будзе нібыта родам з таго ж чароўнага лесу, адкуль з'явіліся астатнія героі, але зробленым у фармаце 3D.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках