2 траўня 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль выводзіць танкі з сектара Газа

4
Ізраіль выводзіць танкі з сектара Газа

Ізраіль прыступіў да вываду бранятанкавай тэхнікі з сектара Газа.

Гэта адбываецца ў рамках перадыслакацыі сваіх вайсковых падраздзяленняў, якія бяруць удзел у аперацыі, піша ІТАР-ТАСС са спасылкай на АР. Паводле звестак NEWSru Israel, у сектары Газа будзе створана "зона бяспекі", якую ізраільскае войска плануе ўтрымліваць да поўнага заканчэння аперацыі "Непарушная скала". Заяўленая мэта аперацыі - знішчэнне тунэляў "Хамаса". СМІ пішуць, што яна можа быць дасягнутая цягам 24 гадзін. Аднак улады пакуль не называюць тэрміны заканчэння аперацыі.

Паводле паведамлення радыёстанцыі "Рэшата Бэт", знішчэнне апошняга тунэлю, знойдзенага ў сектары Газа, павінна быць закончаная цягам бліжэйшых дзён. Пасля гэтага вялікая частка падраздзяленняў ЦАХАЛа (войска абароны Ізраіля) будзе выведзеная за межы сектара. Тыя, што засталіся ў Газе сілы дыслакуюцца на адлегласці некалькіх соцень метраў ад раздзяляльнага паркана, па-за населенымі пунктамі.

Раней прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, выступаючы на тэлевізіі, абвясціў, што будзе праведзеная пераацэнка аперацыі па заканчэнні знішчэння тунэляў, праз якія баевікі руху "Хамас" праніцаюць з анклава на ізраільскую тэрыторыю. Прадстаўнік сіл бяспекі заяўляў, што працэс знішчэння тунэляў заканчваецца, але канкрэтных тэрмінаў не называлася.

Нетаньяху таксама падкрэсліў, што "Хамас" "заплаціць высокі кошт", калі прадоўжыць ракетныя абстрэлы Ізраіля.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках