2 траўня 2024, Чацвер, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла маці Міхаіла Хадаркоўскага

15
Памерла маці Міхаіла Хадаркоўскага

Памерла Марына Хадаркоўская - маці былога кіраўніка ЮКАСа Міхаіла Хадаркоўскага.

Пра яе смерць паведаміла выданне The New Times, піша РБК.

Хадаркоўская памерла ў Бэрліне, дзе знаходзілася на лячэнні, паведаміў у Twitter галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венедыктаў.

Аб даце і месцы пахавання пакуль не паведамляецца.

У гэтым годзе Марыне Хадаркоўскага павінна было споўніцца 80 гадоў.

Аб хваробе маці Хадаркоўскага стала вядома ў канцы мінулага года. Менавіта з цяжкім станам яе здароўя звязвалі прашэнне аб памілаванні Міхаіла Хадаркоўскага, пададзенае ім прэзідэнту Уладзіміру Пуціну ў лістападзе 2013 года. Паводле прысуду Хадаркоўскі павінен быў выйсці на волю ў жніўні 2014 года. 20 снежня, у дзень падпісання адпаведнага прэзідэнцкага ўказу, экс-кіраўнік ЮКАСа вылецеў у Нямеччыну, куды да яго адразу ж прыехалі бацькі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках