8 траўня 2024, Серада, 0:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўводзіць санкцыі супраць кампаній і артыстаў з Расеі

43
Украіна ўводзіць санкцыі супраць кампаній і артыстаў з Расеі

Санкцыі закрануць 500 артыстаў і да тысячы кампаній.

Аб забароне ўезду на тэрыторыю Украіны для дзеячаў культуры, якія падтрымалі акупацыю Крыма, заявіў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дарадца кіраўніка МУС краіны Антон Герашчанка.

Ён уважае за справядлівае "не даваць ім зарабляць грошай на канцэртах і выступах на Украіне - хай едуць выступаць у Крым перад кагаркамі на пустых пляжах". Пра якіх менавіта артыстаў ідзе гаворка, чыноўнік ўкраінскага МУС удакладняць не стаў.

Некаторыя расейскія дзеячы культуры ўжо падпалі пад санкцыі праз падтрымку акупацыі Крыму Расеяй. Такім выканаўцам, як Іосіф Кабзон, Валерыя і Алег Газманаў, быў забаронены ўезд на тэрыторыю Латвіі.

У сакавіку ў Кіеве быў скасаваны канцэрт расейскага піяніста Дзяніса Мацуева, які выказваўся ў падтрымку палітыкі расейскіх улад у крымскім пытанні. У сваю чаргу, у Расеі таксама былі скасаваныя выступы некаторых калектываў, якіх западозрылі ў сімпатыях да "Еўрамайдану" - не адбыліся канцэрты гуртоў "Ляпіс Трубяцкі" і "Акіян Эльзы".

Украіна плануе бліжэйшымі днямі ўвесці супраць дзейных у краіне кампаній з расейскім капіталам санкцыі аналагічна тым, якія ўжо прынятыя ЗША і ЕЗ, паведамляе "Коммерсант" са спасылкай на крыніцу ва ўкраінскім урадзе.

Гаворка ідзе аб кампаніях, дзель расейскага капіталу ў якіх перасягае 50%. Як заявілі газэце ў дзяржаўнай фіскальнай службе Украіны, яны ўжо перадалі ўраду адпаведны спіс, у які ўвайшло "да адной тысячы кампаній". Са слоў суразмоўцы Коммерсанта ва ўрадзе, санкцыі будуць уведзеныя толькі ў дачыненні да часткі кампаній спісу, што збольшага маюць дачыненне да расейскіх дзяржкампаній.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках