7 траўня 2024, aўторак, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі раварыст перамог на этапе Сусветнага тура

1
Беларускі раварыст перамог на этапе Сусветнага тура

Яўген Гутаровіч перамог у стартавым этапе шматдзённай шашэйнай велагонкі серыі Сусветны тур - "Тур Польшчы".

Ён дамогся першай перамогі сярод беларускіх гоншчыкаў у сезоне на спаборніцтвах такога ўзроўню, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Першы этап "Тура Польшчы" - 2014 пралягаў паміж гарадамі Гданьск і Быдгашч. Гоншчыкі былі вымушаныя спаборнічаць у цяжкіх умовах надвор'я. Падчас этапу яны траплялі пад пролівень, град, супраціўляліся моцнаму сустрэчнаму ветру. Менавіта таму на трасе не раз здараліся завалы.

Нягледзячы на дрэннае надвор'е і аб'ектыўныя складанасці найлепшым на фінішы быў беларус Яўген Гутаровіч, які выступае за французскую велакаманду AG2R La Mondiale. Ягоны вынік - 5 гадзін 47 хвілін 40 секунд. Бліжэйшага спаборніка - расейскага гоншчыка каманды RusVelo Рамана Майкіна - ён апярэдзіў на 4 секунды, а італійца Мануэля Моры (Lampre-Merida) - на 6 секунд. Гоншчыкі фінішавалі вялікай групай, а прызнаныя спрынтэры не здолелі дакладна размеркаваць сілы на складаным этапе, праз што апынуліся за рысай прызёраў.

Дзякуючы сваёй перамозе на першым этапе Яўген Гутаровіч узначаліў агульны залік "Тура Польшчы".

Велашматдзёнкі закончацца 9 жніўня.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках