7 траўня 2024, aўторак, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Вайна за Крым будзе больш кровапралітнай, чым за Данбас

13
Барыс Нямцоў: Вайна за Крым будзе больш кровапралітнай, чым за Данбас

Пасля заканчэння антытэрарыстычнай аперацыі на паўднёвым усходзе Украіны варта развязаць праблему Крыма, інакш вайна за паўвыспу непазбежная.

Пра гэта ў эфіры Еспресо TV паведаміў сустаршыня расейскай апазіцыйнай партыі "Народнай Волі" (РПР-Парнас), лідэр грамадскага руху "Салідарнасць" Барыс Нямцоў.

"Працяг вайны ў Крыме - гэта жудасны, крывавы сцэнар. Відавочна, што гэта новыя ахвяры, зацяжная гісторыя. Вайна ў Крыме будзе значна цяжэйшай, чым вайна на Данбасе", - мяркуе Нямцоў.

Ён адзначыў, што грамадская думка крымчукоў вельмі адрозніваецца ад грамадскай думкі жыхароў Данецкай і Луганскай абласцей.

"Сацыёлагі і палітолагі неаднаразовага казалі пра тое, чаму анэксія Крыма адбылася бяскроўна, а спробы Пуціна і Стралкова анэксаваць Данбас скончыліся крывавай драмай. Таму што людзі па-рознаму ставяцца да гэтага ўсяго, - адзначыў расейскі апазіцыянер. - Я думаю, што пасля Данецка і Луганска, давядзецца пачынаць перамовы, у тым ліку аб мірным заканчэнні ўсіх тэрытарыяльных праблем, і крымскай праблемы таксама".

Раней Нямцоў заяўляў пра тое, што праз знішчэння расейскімі акупантамі курортнай індустрыі рэспублікі восенню 2014 у паўмільёна крымчукоў наступіць "цяжкае пахмелле".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках