7 траўня 2024, aўторак, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА Украіны: Данбас ачысцяць ад баевікоў да зімы

5
РНБА Украіны: Данбас ачысцяць ад баевікоў да зімы

Украінскія вайскоўцы да зімы 2014 ачысцяць тэрыторыю Данбаса ад сепаратыстаў.

Пра гэта заявіў спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка ў эфіры тэлеканала 112 Украіна.

"Да зімы тэрарыстаў дакладна ўжо не стане на нашай зямлі. І як толькі нам удасца іх лакалізаваць, або ўзяць у палон, ці іншым чынам абясшкодзіць, спыняцца правакацыі з тэрыторыі Украіны, і з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі", - сказаў Лысенка.

Пасля гэтага, на думку чыноўніка, РФ спыніць падтрымку сепаратыстаў.

"Пакуль ёсць тэрарысты, можна кідаць на тэрыторыю Украіны. Калі іх ужо не стане, а гэта ўжо будзе хутка, тады ўсё, тады ён абвесціць аб тым, што гэта, сапраўды, былі манеўры... Я больш чым упэўнены, што калі прыйдзе час, што тэрарыстаў ужо не будзе і іх не трэба будзе падтрымліваць, то вярхоўны гетман Расейскай Федэрацыі скажа, што ў нас былі такія манеўры, і затым войскі адыдуць на свае пункты дыслакацыі", - сказаў Лысенка.

У той жа час спікер РНБА падкрэсліў, што павелічэнне вайсковай тэхнікі РФ уздоўж мяжы з Украінай яшчэ не азначае намер суседняй краіны распачаць якія-небудзь агрэсіўныя дзеянні.

"Тыя войскі, якія назапашваюцца ўздоўж мяжы, гэта не азначае, што ідзе поўная падрыхтоўка да шырокамаштабнага ўварвання на тэрыторыю Украіны. Расейцы добра разумеюць, што тое войска, якое цяпер бярэ ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) - гэта ўжо не тое войска, якое была 10 і 15 гадоў таму. Гэта ўжо людзі, якія маюць рэальны баявой досвед... У нас цяпер зусім іншае войска. Гэта людзі, якія маюць жаданне да перамогі. Можа гэта хтосьці не ўлічвае. І ва ўзбраенні і ў магчымасцях у нас ужо ёсць вялікая перавага", - дадаў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках