7 траўня 2024, aўторак, 22:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску перакуліўся аўтамабіль МНС

10

Аварыя адбылася на вуліцы Карастаянавай.

«Перакулілася пажарная машына каля ДС Карастаянавай, падляцела на ляжачым паліцэйскім», - коратка апісаў абставіны ўчорашняга ДТЗ карыстальнік форуму onliner.by pleazzz. У МНС пацвердзілі факт аварыі, дадаўшы, што ніхто не пацярпеў, а прычыны здарэння высвятляюцца. Ратавальнікі ўдакладнілі: аўтамабіль рухаўся на выклік.

Форумец Nickl сцвярджае, што быў сведкам аварыі на вул.Карастаянавай:

«Ішоў ад аўтобуса ў гараж, прайшла адна «пажарка», мабыць ехалі поле тушыць або праліваць - яны цяпер часта там ездзяць. Ззаду пачуў гук сірэны. Павярнуўся. Другая «пажарка» наважыла аб'ехаць справа тралейбус, які паварочваў на канцавую станцыю. Але ў першай паласе стаяў легкавік. Кіроўца пажаркі вярнуўся назад у другую паласу і тут яго пачатак заносіць - аўтамабіль стаў на левыя колы, потым на правыя, потым зноў на левыя, на ляжачым паліцэйскім яго трохі крутнула і далей ён заваліўся на правы бок, праслізгаў практычна да будоўлі новага бізнэс-цэнтра. Хуткасць невялікая была - пад 50 км/г. У мяне склалася ўражанне, што бочка ў машыне была запоўненая не на ўвесь аб'ём, бо разгойдванне аўтамабіля адбывалася незвычайнае. Усе, хто быў у аўтамабілі быццам бы не пацярпелі, адзін хлопец потым толькі за плячо трымаўся, але гэта было калі ўжо пачало злятацца начальства МНСаўскіх, і тэхніка для ўздыму аўто (50-ці тонны кран, ЗІЛок з лябёдкай і г.д.)».

Хацелася б звярнуць увагу, што цыстэрны ў машынах МНС унутры зробленыя такім чынам, каб выключыць пляскатанне вады. Там устаноўленыя спецыяльныя перагародкі і хвалярэзы, якія не даюць разгойсвацца. Таксама варта адзначыць, што аўтамабілі ратавальнікаў едуць на выклік з запоўненымі цыстэрнамі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках