7 траўня 2024, aўторак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэбрэцэн» вылецеў у Беларусь на паўторны матч з БАТЭ

Гульцы і трэнерскі штаб "Дэбрэцэна" вылецеў у Менск чартэрным рэйсам на матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў.

Не паляцеў з камандай паўабаронца Рэнэ Міхеліч, які атрымаў траўму. Усяго ў выязным складзе апынулася 18 футбалістаў, піша "Прессбол".

Як паведамляе афіцыйная старонка "Дэбрэцэна" ў "Фэйсбуку", пасля двухгадзіннага пералёту каманда размесціцца ў Менску ў гатэлі "Рэнесанс".

Матч БАТЭ - "Дэбрэцэн" (першая сустрэча 0:1) пройдзе 5 жніўня на "Барысаў-Арэне" і пачнецца а 20.30 паводле беларускага часу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках