8 траўня 2024, Серада, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Азербайджане прадаўжаюцца арышты праваабаронцаў

5
У Азербайджане прадаўжаюцца арышты праваабаронцаў

У Баку 2 жніўня быў арыштаваны заснавальнік і старшыня Клуба правоў чалавека Расул Джафараў.

Праваабаронцу выстаўленыя абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, незаконным прадпрымальніцтве і злоўжыванні службовым становішчам. Насімінскі суд Баку санкцыянаваў ягоны арышт тэрмінам на тры месяцы, піша ПЦ «Вясна».

25 ліпеня гэтага года ў дачыненні да вядомага актывіста грамадзянскай супольнасці Генеральнай пракуратурай Азербайджана была прынятая пастанова аб забароне на выезд з краіны, а таксама арыштаваныя ягоныя банкаўскія рахункі. Праваабаронца абскардзіў дзеянні Генпракуратуры ў судзе.

З 2006 года займаючыся праваабарончай дзейнасцю, Расул Джафараў з'яўляецца каардынатарам некалькіх гучных кампаній. Гэта прымеркаваная да правядзення ў Азербайджане Еўравізіі-2012 кампанія «Спявай за дэмакратыю», якая прыцягнула значную ўвагу міжнароднай грамадскасці да парушэння правоў чалавека ў краіне, была пашыраная і пераназваная ў «Мастацтва за дэмакратыю». А таксама «Ініцыятыва on-line выяўлення», якая стала платформай для маніторынгу і абароны свабоды Інтэрнэту.

Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс contact.az, падчас апошняй сесіі ПАРЕ ў Страсбургу Расул Джафараў і шэраг іншых праваабаронцаў зрабілі даклад аб праблеме палітвязняў у Азербайджане, а на сесіі Парламенцкай Асамблеі АБСЕ ў Баку месяц таму правялі грамадскія слуханні абпраблемах грамадзянскай супольнасці. Абодва мерапрыемствы выклікалі негатыўную рэакцыю афіцыйнага Баку. Улады былі даслоўна ўзлаваныя пастановай ПАРЕ прызначыць спецдакладчыкам аб палітвязнях у Азербайджане.

Нагадаем, што 30 ліпеня ў Баку паводле абвінавачвання ў нібыта здрадзе радзіме, ухіленні ад выплаты падаткаў і незаконным прадпрымальніцтве была арыштаваная вядомая праваабаронца, дырэктар Інстытута міра і дэмакратыі Лэйла Юнус.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках