Лукашэнка паабяцаў Парашэнку дапамагчы з нафтапрадуктамі
13- 4.08.2014, 12:34
- 22,762
Тэлефонная размова прэзідэнта Украіны і беларускага дыктатара адбылася сёння.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
«Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі гандлёвыя стасункі паміж краінамі, іншыя актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў рамках Мытнага Саюза.
Асаблівую ўвагу прэзідэнты надалі тэме паставак нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь разумее вастрыню гэтага пытання з улікам жніва, і таму, нягледзячы на ўнутраныя патрэбы, паспрыяе Украіне ў забеспячэнні яе эканомікі нафтапрадуктамі», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, учора экспарцёр беларускіх нафтапрадуктаў «Беларуская нафтавая кампанія» накіравала сваім украінскім контрагентам лісты з паведамленнем аб немагчымасці выканання ў жніўні дамоў аб пастаўках паліва ў поўным аб'ёме.