8 траўня 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BMW i3 паркуецца самастойна (Відэа)

9

Упершыню сістэмы самастойнай паркоўкі з'явіліся амаль 10 гадоў таму.

Спачатку, яны былі не такімі «складанымі» і распаўсюджанымі як цяпер, аднак з часам сталі неад'емнай часткай камплектацыі многіх сучасных аўтамабіляў, ад мадэляў прэміум класа да малалітражак, піша av.by.

BMW i3 - сучасны аўтамабіль, які таксама мае дадатковую сістэму самастойнай паркоўкі, пад назвай Parking Assistant, якая функцыянуе крыху інакш у адрозненне ад іншых такіх сістэм на аўтамабільным рынку.

Падчас павольнай язды па жвавывх вуліцах з надзеяй знайсці месца для паркоўкі, радарны датчык на пярэднім бамперы скануе, ці зможа аўтамабіль змясціцца ў абраным месцы і адразу паведамляе кіроўцу, калі такое месца знойдзенае. Кіроўцу застаецца толькі спыніцца, увесь час націскаць на кнопку «асістэнта» і аўтамабіль будзе паркавацца сам па сабе. Адзіныя высілкі, якія патрабуюцца ад кіроўцы, гэта проста ўтрымліваць вышэйзгаданую кнопку.

Хлопец з відэа, румынскі ралісты Vali Porcisteanu, дэманструе працу сістэмы даволі смешным спосабам. Ён актывізуе асістэнт паркоўкі, пасля чаго вылазіць праз акно аўтамабіля, у той час як аўтамабіль ўжо выконвае манеўр. Як высвятляецца, калі кнопка націснутая, электрамабіль працягвае самастойна паркавацца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках