8 траўня 2024, Серада, 2:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэвід Кэмеран: NATO павінна перагледзець стасункі з Расеяй

Дэвід Кэмеран: NATO павінна перагледзець стасункі з Расеяй

Альянсу трэба быць напагатове што да пагрозы з боку Масквы ў вельмі кароткі тэрмін.

На думку брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмерана, NATO павінна перагледзець стасункі з Расеяй. У лісце да лідэраў 28 краін-удзельніц Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дамовы, у тым ліку ЗША, Нямеччыны і Францыі, ён адзначыў, што па сканчэнні шасці месяцаў расейска-ўкраінскага крызісу альянс павінен узгадніць доўгатэрміновыя меры для ўмацаванні здольнасці хутка рэагаваць на ўсялякія пагрозы і даць зразумець Расеі , што NATO і ягоныя чальцы не дазволяць сябе запалохаць, паведамляе The Wall Street Journal (пераклад - Инопресса.ру).

"Мы павінны ўзгадніць канкрэтныя крокі, уключаючы: распрацоўку новага плана вайсковых вучэнняў з улікам новых умоў бяспекі, стварэнне патрэбнай інфраструктуры, своечасовае складаванне абсталявання і харчоў і ўзмацненне Сіл рэагавання NATO", - гаворыцца ў пасланні кіраўніка брытанскага кабінета міністраў.

4-5 верасня ў Вялікабрытаніі пройдзе саміт NATO. У сваім лісце прэм'ер-міністр вылучае пяць прыярытэтных тэм для абмеркавання на будучым мерапрыемстве: адказ на дзеянні Расеі, фінансавая падтрымка ўзброеных сіл Афганістана, павелічэнне выдаткаў на абарону, абавязанне ўзаемадзейнічаць з дзяржавамі, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасці, і стварэнне хартыі ў падтрымку вайскоўцаў NATO і іх сем'яў.

"Саміт на Уэльсе павінен давесці, што NATO - трывалы альянс з надзейнымі партнёрамі ва ўсім свеце, які з'яўляецца крыніцай міру ва ўсім свеце і стабільнасці, ствараючы бяспечнае асяроддзе для эканамічнага росту", - цытуе ліст Кэмерана выданне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках