8 траўня 2024, Серада, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік салігорскага наркакантролю трапіў у следчы ізалятар?

17
Кіраўнік салігорскага наркакантролю трапіў у следчы ізалятар?

Уладзімір Лагун, магчыма, затрыманы пры куплі дарагога аўто ў Менску.

Пра гэта charter97.org паведаміла крыніца.

Паводле інфармацыі крыніцы, начальнік аддзялення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі (АНіСГЛ) Салігорскага РАУС маёр міліцыі Уладзімір Лагун нядаўна быў затрыманы ў Менску пры спробе купіць дарагое аўто. Купля прыцягнула ўвагу службы ўнутранай бяспекі МУС і міліцыянт быў узяты пад варту.

Першы намеснік начальніка РАУС Уладзімір Смірноў адмовіўся пацвердзіць або зняпраўдзіць гэтую інфармацыю.

«303 кабінет, а праз тэлефон я вам такія рэчы каментаваць не буду», - заявіў намеснік начальніка РАУС.

Уладзімір Лагун быў таксама вядомы як актыўны ўдзельнік ціску на апазіцыйных актывістаў у Салігорску. Так, у 2012 годзе маёр Лагун і ягоныя калегі ўварваліся ў кватэру бацькоў анархіста Дзмітрыя Дубоўскага, які хаваўся ад спецслужбаў. Пры гэтым ніякіх папер на ператрус не было, толькі фотаздымак самога Дзмітрыя. На спробы высветліць прававыя падставы для такіх дзеянняў супрацоўнікі міліцыі адказалі: "Калі ў вас няма сувязяў, нам усё роўна нічога не будзе". Са слоў бацькоў Дзмітрыя, міліцыянты аглядалі ўсё, заглядвалі ў лядоўню, распавядаючы пра тое, што бацькі хаваюць дзяцей і там, аглядалі тэлевізар, вывучалі шпалеры.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках