7 траўня 2024, aўторак, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лаліта Міляўская: Ва Украіне - хеўра бандытаў, у Амерыцы ўсе няшчасныя

91
Лаліта Міляўская: Ва Украіне - хеўра бандытаў, у Амерыцы ўсе няшчасныя

Расейская спявачка Лаліта Міляўская адрэагавала на планы Украіны забараніць уезд 500 расейскім дзеячам культуры.

«У той жа самай Украіне. Ёсць хеўра бандытаў: іх мала, але яны паводзяць сябе больш нахабна, чым добрыя людзі. Але калі-небудзь добрыя людзі паднімуцца ўсім светам, і будзе капут і фашыстам, і Абаме. У Амерыцы таксама людзі, такія ж няшчасныя, як і ва Украіне. Дэбіл кіруе - увесь калектыў пакутуе, а дзецца няма куды: не ўсе ў стане пераязджаць куды-небудзь на Зямлю Франца Іосіфа. Людзі вымушаныя трываць, але цярпенню заўсёды прыходзіць канец.

Я ненавіджу фашыстаў, я ненавіджу людзей, якія забіваюць іншых людзей. Гэтыя людзі цалкам адданыя справе зла і маюць усе шанцы гарэць у пекле. Гэта іх выбар, таму не трэба на іх так моцна рэагаваць. Гэта ўсяго толькі пытанне часу. А маіх калегаў толькі загартоўвае такі досвед, і яны праз гэта будуць пісаць яшчэ больш пранікнёныя песні, і тым больш чалавечнымі будуць яны ў стасунках з іншымі людзьмі», - распавяла Міляўская расейскаму рэсурсу «Сноб».

Спікер МУС Украіны Антон Герашчанка ўчора, пасля інцыдэнту на канцэрце Ані Лорак у Адэсе на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» напісаў, што МУС рыхтуе спіс 500 расейскіх выканаўцаў, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Украіны.

Напісаць каментар 91

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках