7 траўня 2024, aўторак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нізкія кошты на нафту адбіліся на бюджэце РФ

17
Нізкія кошты на нафту адбіліся на бюджэце РФ

Мытныя паступленні ў бюджэт Расеі абрынуліся на 8%.

Вінаватыя нізкія кошты на нафту, кажуць экспэрты.

У ліпені Федэральная мытная служба (ФМС) пералічыла ў бюджэт 533,73 млрд рублёў, піша РБК. Гэта на 8% менш у параўнанні з ліпенем мінулага года. Падзенне мытных паступленняў звязанае са зніжэннем коштаў на нафту і скарачэннем экспарту газу, кажа галоўны эканаміст «ВТБ Капіталу» Уладзімір Колычаў. «Знізіліся кошты на нафту, гэтыя пастаўкі даюць асноўныя зборы», - растлумачыў ён.

Акрамя таго, з ліпеня даволі моцна пачаў скарачацца экспарт газу ва Украіну, з якой няма кантракту, і ў еўрапейскія краіны, якія перад летнім сезонам запампавалі вялікі аб'ём запасаў у газасховішчы, разважае Колычаў.

Паводле вынікаў студзеня-ліпеня 2014 года пералічэнні ад расейскіх мытнікаў выраслі на 8,45% - да 3 трлн 923,01 млрд рублёў супраць 3 трлн 617.14 млрд рублёў годам раней, паведамляе ІТАР-ТАСС.

У пачатку ліпеня кіраўнік ФМС Андрэй Бельянінаў падчас выступу ў Расейскай мытнай акадэміі казаў, што ведамства не будзе пераглядаць план пералічэнняў за 2014 год, усталяваны на ўзроўні 6,5 трлн руб. «Мы ідзем згодна з графікам вельмі напружана, і ніякага благадушша з гэтай нагоды няма», - адзначыў ён.

У прэс-службе ФМС у панядзелак РБК паведамілі, што прагноз пераглядае Мінфін.

Як паведамлялася раней, аб'ём пералічэнняў ФМС у бюджэт у першым паўгоддзі 2014 вырас на 11,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках