7 траўня 2024, aўторак, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Для расейцаў у Менску больш няма зямлі пад забудову

29
Лукашэнка: Для расейцаў у Менску больш няма зямлі пад забудову

У Менску інтэнсіўна скарачаецца будаўніцтва жылля, каб пазбегнуць перанасяленне горада.

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі Тамбоўскай вобласці Алегам Беціным, піша БелТА.

«Мы хочам зрабіць Менск і робім усё для таго, каб ён быў камфортным. Прыязджаюць некаторыя расейцы - вось бы нам кавалак зямлі, забудаваць-пабудаваць. Я кажу - не, тут мы нічога будаваць не будзем. Там рачулка, лужок - і там людзі павінны адпачываць. А гэты раён забудаваны, але людзям таксама павінна быць месца для адпачынку. Горад павінен быць зручным для жыцця», - заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік прапанаваў Тамбоўскай вобласці Расеі дапамогу ў мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу гэтага рэгіёну.

«Адна з ключавых тэм нашай сённяшняй сустрэчы - супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе. Агульную цікавасць выклікаюць абмен перадавымі тэхналогіямі, развіццё ўзаемадзеяння паміж навукоўцамі і аграрыямі», - адзначыў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць фундаментальная даследчая база, і прапанаваў навукоўцам сумесна папрацаваць у галіне селекцыі, генетыкі, абароны раслін, стварэння высокапрадукцыйных сартоў сельгаскультур, парод жывёл, а таксама рэсурсазберагальных тэхналогій. «Мы гатовыя ўзяць удзел у мадэрнізацыі вашых жывёлагадоўчых комплексаў і, калі трэба, будаўніцтве аграгарадкоў, гатовыя забяспечыць самай перадавой сельскагаспадарчай тэхнікай», - сказаў ён.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках