7 траўня 2024, aўторак, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Робат з Канады адправіўся ў падарожжа аўтаспынам

6

Канадскія навукоўцы стварылі чалавекападобнага робата ростам з дзіця і адправілі яго ў самастойнае падарожжа аўтаспынам па Паўночнай Амерыцы.

Робат пачаў свой шлях на ўсходзе Канады і паводле задумы стваральнікаў павінен завяршыць яго на захадзе, пераадолеўшы крыху больш за шэсць тысяч кіламетраў. Аднак усё будзе залежаць ад таго, наколькі спагаднымі апынуцца пасажыры, ці пагодзяцца падвезці яго і які выберуць маршрут.

Справаздачы і фатаграфіі з падарожжа hitchBOT публікуюцца на ягонай старонцы ў Twitter і «Фэйсбуку», паведамляе РІА «Навіны».

«Як правіла, мы турбуемся аб тым, ці можам мы давяраць робатам... Але гэты праект ставіць пытанне інакш: ці могуць робаты давяраць людзям?» - патлумачыў адзін са стваральнікаў hitchBOT прафесар Фрауке Зэлер.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках