7 траўня 2024, aўторак, 17:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На будаўніцтва жылля і АПК няма грошай

9
На будаўніцтва жылля і АПК няма грошай

Аб'ёмы крэдытавання праектаў у галіне прамысловасці, будаўніцтва і аграпрамысловага комплексу ў Беларусі на 2014 год скарочаныя.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 745, якая прынятая сёлета 1 жніўня.

У прыватнасці, аб'ёмы крэдытавання на рэалізацыю праектаў у прамысловасці і будаўніцтве зменшаныя практычна на Br0,7 трлн, на капітальныя ўкладанні ў сельскую гаспадарку - на Br3 трлн. Аптымізаваныя аб'ёмы і пералік аб'ектаў крэдытавання малочнай галіны, птушкагадоўлі, бульбаводства.

Разам з тым павялічаныя аб'ёмы крэдытавання сельскагаспадарчых арганізацый на закупку тэхнікі і гаруча-змазачных матэрыялаў. «Каб не страціць ні аднаго дня для завяршэння ўборкі ўраджаю 2014 года, было пастаноўлена за кошт крэдытаў забяспечыць сельгасарганізацыі найноўшай тэхнікай і ўсімі неабходнымі матэрыяламі, у тым ліку палівам», - адзначылі ва ўрадзе.

У цэлым аб'ём фінансавання дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў ў 2014 годзе паводле ўдакладненага плана складзе блізу Br34 трлн.

Як адзначылі ў прэс-службе, каментуючы пастанову №745, пры пераходзе да праграмна-мэтавага метада бюджэтавання ўрад планамерна праводзіць работу ў аптымізацыі дзяржаўных праграм. «Паводле вынікаў I паўгоддзя 2014 на аснове ўдакладненых магчымасцяў банкаў і рэвізіі праектаў, уключаных у дзяржпраграмы, рэсурсы сканцэнтраваны на аб'ектах з высокай ступенню гатоўнасці і акупнасці», - дадалі ва ўрадзе.

Згодна з дакументам, для ўзмацнення кантролю за аб'ёмамі крэдытавання аб'ектаў з дзяржаўнай падтрымкай у рэспубліцы ўстаноўленая забарона на будаўніцтва аб'ектаў паводле дзяржпраграмаў, не ўключаных у план фінансавання. Таксама для павышэння адказнасці кіраўнікоў Міністэрствам эканомікі бліжэйшым часам будзе распрацаваны нарматыўны прававы акт, які ўсталёўвае адказнасць за пачатак будаўніцтва аб'ектаў без пацверджаных крыніц фінансавання.

«У гэтым годзе плануецца завяршыць распрацоўку нарматыўнай прававой базы, уводзіць конкурсны прынцып адбору праектаў у дзяржпраграмы і надзяленне Банка развіцця Рэспублікі Беларусь функцыямі каардынатара ўсіх дзяржаўных праграм у краіне, - сказалі ў прэс-службе ўрада. - Гэта дасць магчымасць у новай пяцігодцы рабіць бюджэтаванне і рэалізацыю дзяржаўных праграм сучаснымі метадалагічнымі прынцыпамі фінансавага праграмавання».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках