7 траўня 2024, aўторак, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баўмгэртнэр застанецца пад хатнім арыштам

Баўмгэртнэр застанецца пад хатнім арыштам

Маскоўскі гарадскі суд прызнаў законнай пастанову аб падаўжэнні да 14 ліпеня тэрміну хатняга арышту былому генеральнаму дырэктару «Уралкалія».

Цяпер суд падоўжыў меру стрымання ўжо да 14 кастрычніка, да гэтага ж часу падоўжаны тэрмін следства, піша БелаПАН.

Такім чынам, суд адхіліў скаргу адваката, які прасіў скасаваць пастанову аб падаўжэнні тэрміну хатняга арышту. Сам Уладзіслаў Баўмгэртнэр на пасяджэнне дастаўлены не быў, ён прасіў разгледзець скаргу без яго.

Нагадаем, раней абвінавачаны прасіў змяніць яму меру стрымання на не звязаную з пазбаўленнем волі, а адвакат Баўмгэртнэра гатовы быў унесці за яго заклад у 15 мільёнаў рублёў. Адвакат таксама прасіў суд павялічыць працягласць штодзённых прагулак яго падабароннаму з двух да трох гадзін. Усе гэтыя просьбы суд адхіліў.

Нагадаем, гендырэктар ААТ «Уралкалій», старшыня назіральнай рады беларуска-расейскага ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) Уладзіслаў Баўмгэртнэр быў затрыманы ў Менску 26 жніўня 2013 года.

Яго арышту папярэднічаў беларуска-расейскі калійны канфлікт, які распачаўся летась ў канцы ліпеня пасля таго, як «Уралкалій» абвясціў пра спыненне продажаў праз сумеснае з Беларуссю ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Праз гэтага трэйдара продавалі і «Уралкалій», і дзяржпрадпрыемства «Беларуськалій». Пры гэтым абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў няўзгодненых продажах у абыход БКК.

Першапачаткова Баўмгэртнэра абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, затым абвінавачанне было дапоўненае крадзяжом. У лістападзе бізнесоўца дэпартавалі ў Расею, дзе ў дачыненні да яго таксама распачатая крымінальная справа. Увесь гэты час Баўмгэртнэр знаходзіцца ў Маскве пад хатнім арыштам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках