8 траўня 2024, Серада, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагоня пад Гародняю: на кіроўцу складзеныя 24 пратаколы

19

Бяспраўнік не змог уцячы ад ДАІ.

Дваццаць чатыры пратаколы склалі 4 жніўня на 22-гадовага кіроўцу «Опеля», што ў мінулую суботу дапусціў у прыгарадзе абласнога цэнтра шматлікія парушэнні, паведамляе ДАІ Гарадзенскага аблвыканкама.

«З трыма прыяцелямі ён адмыслова прыязджаў са Століна, каб купіць аўтамабіль, але прыдатнага не абраў. Пасля таго, як на аўтадарозе «Менск-Гародня» вымяральнік хуткасці зафіксаваў перавышэнне на 35 кіламетраў у гадзіну, парушальнік не спыніўся супрацоўніку ДАІ і толькі павялічыў хуткасць», - гаворыцца ў паведамленні.

Пасведчання кіроўцы парушальнік ніколі не меў і чатыры разы за яго адсутнасць штрафаваўся, у тым ліку адзін раз затрымліваўся за стырном у нецвярозым стане. Учыніў тры ДТЗ з пашкоджаннем транспарту, з кожнага з якіх хаваўся.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках