8 траўня 2024, Серада, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль і палестынцы дамовіліся аб новым замірэнні

Ізраіль і палестынцы дамовіліся аб новым замірэнні

Ізраіль і палестынскія групоўкі пагадзіліся прыняць план Егіпта, які прадугледжвае спыненне агню ў сэктары Газа на тры дні.

Пагадненне аб спыненні агню ўвойдзе ў дзеянне а 08:00 паводле мясцовага часу ў аўторак, перадае BBC.

У панядзелак Ізраіль у аднастароннім парадку увёў сваё ўласнае замірэнне на 7 гадзін, аднак затым аднавіў баявыя дзеянні.

З пачатку апошняга выбуху гвалту стораны не раз абвяшчалі аб ўзаемным або аднастароннім спыненні агню, але гэтыя замірэнні кожны раз зрываліся.

Апошняе лікам спыненне агню абмяркоўвалася ў панядзелак у Каіры рознымі палестынскімі групоўкамі без удзелу Ізраіля. Пазней прадстаўнік Ізраіля паведаміў: "Ізраіль згодны прыняць праект егіпецкай прапановы аб увядзенні замірэння без папярэдніх умоў на тэрмін 72 гадзіны".

Пра гэта ж заявіў і прадстаўнік групоўкі ХАМАС, якая ўтрымлівае ўладу ў сэктары Газа. Егіпет раней ужо прапаноўваў аналагічнае спыненне агню, прапанова аб гэтым была прынятая Ізраілем, але адпрэчаная ХАМАС.

Новае пагадненне таксама прадугледжвае новыя перамовы старон у Каіры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках