8 траўня 2024, Серада, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябар Пуціна не зможа будаваць «Паўднёвую плынь» у Балгарыі

1
Сябар Пуціна не зможа будаваць «Паўднёвую плынь» у Балгарыі

Расейская кампанія «Стройтрансгаз» выходзіць з праекта будаўніцтва газаправода «Паўднёвая плынь» на тэрыторыі Балгарыі.

Пра гэта заявіў яе ўладальнік, расейскі мільярдэр Генадзій Цімчанка, перадае Deutsche Welle.

Набліжаны да Уладзіміра Пуціна алігарх мяркуе, што амэрыканскі сэнатар Джон МакКейн «упрасіў мясцовыя ўлады адмовіцца ад нашых паслуг». Са слоў уладальніка «Стройтрансгаз», ягоную кампанію ў праекце «Паўднёвая плынь» заменіць прыналежны «Газпрому» «Центргаз».

Кампанія «Стройтрансгаз консорциум», заснаваная расейскім ЗАТ «Стройтрансгаз» і балгарскім кансорцыумам з пяці фірмаў «Газпраект Поўдзень», у канцы траўня здабыла тэндэр на будаўніча-мантажныя работы, навучанне пэрсаналу і ўвод у эксплуатацыю «Паўднёвай плыні» на тэрыторыі Балгарыі. У чэрвені газавы праект быў замарожаны на патрабаванне Еўракамісіі, б згодна з прававымі нормамі ЕЗ пастаўнік энэрганосьбітаў, у гэтым выпадку - «Газпром», не мае права кантраляваць доступ да трубаправодаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках