9 траўня 2024, Чацвер, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтан» і Мазырскі НПЗ спыняць частку магутнасцяў

1
«Нафтан» і Мазырскі НПЗ спыняць частку магутнасцяў

Заводы па чарзе спыняць частку сваіх магутнасцяў на планавыя капрамонты.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-сакратарка канцэрна "Белнафтахім" Марына Касцючэнка.

ААТ "Нафтан" плануе правесці чарговы планавы капітальны рамонт з сярэдзіны жніўня да сярэдзіны верасня цягам 30 дзён. Спыненая на планавы капрамонт будзе ў тым ліку адная з установак па першаснай перапрацоўцы нафты завода. У мэтах аптымізацыі тэрмінаў рамонту працы на НПЗ сумешчаныя з падключэннем Лукомльскай ГРЭС да магістральнага газаправода.

Старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка, наведваючы ў суботу ААТ "Нафтан", адзначыў высокую ступень гатоўнасці завода да будучага капрамонту.

ААТ "Мазырскі НПЗ" плануе правядзенне капрамонту пачынаючы з сярэдзіны трэцяй дэкады верасня да трэцяй дэкады кастрычніка, што таксама карацей за нарматыў. Пры гэтым завод спыніць на рамонт адную з установак па першаснай перапрацоўцы нафты - ЛК №1.

Напярэдадні планавых капрамонтаў беларускія НПЗ ствараюць рэзервовыя запасы маторнага, кацельнага паліва і гатовыя ў поўным аб'ёме выканаць усе свае абавязанні ў забеспячэнні патрэбаў унутранага рынку і пастаўках на экспарт.

У студзені-чэрвені 2014 беларускія НПЗ перапрацавалі 11,4 млн тон нафты, што на 1,2% больш у параўнанні з тым жа перыядам 2013 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках